Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2018, 17:05

Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта правядзе выязныя прыёмы грамадзян у сакавіку

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі правядуць у сакавіку выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах, паведамляе БЕЛТА.

Так, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Васіль Герасімаў правядзе прыём у Драгічыне 5 сакавіка і ў Пінску - 19 сакавіка.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка прыме жыхароў рэгіёна ў Жлобіне 6 сакавіка. У гэты ж дзень у Чавусах асабісты прыём правядзе памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

У Полацку 13 сакавіка адбудзецца прыём грамадзян памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Аляксандрам Субоціным.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка 14 сакавіка будзе праводзіць прыём у Іўі; начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў - у Мар'інай Горцы.

У Навагрудку 15 сакавіка выязны прыём правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

У Крупках 20 сакавіка пройдзе сустрэча з памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Мінскай вобласці Ігарам Яўсеевым.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску Уладзімір Карпяк правядзе сустрэчу ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска 21 сакавіка. У гэты ж дзень у Ашмянах прыме грамадзян памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка.

У Магілёўскім раёне 23 сакавіка правядзе сустрэчу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка прыме жыхароў рэгіёна ў горадзе Карма 27 сакавіка.

На наступны дзень, 28 сакавіка, выязныя прыёмы правядуць: у Светлагорску - начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Дзмітрый Барабанаў; у Маладзечне - начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Андрэй Мацельскі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Жанна Цішчанка прыме грамадзян у Круглым 29 сакавіка.

Выязны прыём у Дзятлаве правядзе 30 сакавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў у гарадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі