Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2017, 09:27

Кіраўнікі ўсіх узроўняў павінны як мага часцей сустракацца з насельніцтвам - Качанава

11 верасня, Шуміліна /Алёна Ціхавана - БЕЛТА/. Кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый павінны як мага часцей сустракацца з насельніцтвам. Аб гэтым заявіла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, якая 9 верасня правяла асабісты прыём грамадзян у Шуміліне Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, арганізацый павінны як мага часцей сустракацца з людзьмі", - лічыць Наталля Качанава. Фарматы такіх сустрэч могуць быць самымі рознымі - інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах, справаздачы перад насельніцтвам. "Старшыням і намеснікам старшынь рай- і гарвыканкамаў трэба сустракацца з жыхарамі таго ці іншага населенага пункта, каб расказаць, чым жыве горад, раён, пасёлак, што актуальна цяпер і якія перспектывы развіцця гэтай тэрыторыі", - адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Яна таксама падкрэсліла, што кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый у поўнай меры нясуць адказнасць за тое, што адбываецца ў працоўным калектыве. "Як выплачваецца зарплата, якія планы ў прадпрыемства, якая новая прадукцыя будзе выпускацца і г.д. Усе гэтыя пытанні важныя для калектыву і кожнага канкрэтнага чалавека", - сказала Наталля Качанава.

 

Яна заявіла, што чым больш інфармаваны чалавек аб тым, што адбываецца, тым менш у яго ўзнікае пытанняў. У сувязі з гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла важную ролю рэгіянальных і мясцовых СМІ. "Нашы грамадзяне любяць свае мясцовыя газеты, з задавальненнем глядзяць мясцовае тэлебачанне. Таму СМІ адводзіцца сур'ёзная роля ў інфармаванні насельніцтва аб стане спраў, праблемах, якія існуюць і магчымых шляхах іх вырашэння", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Выязныя прыёмы ў рэгіёнах увайшлі ў практыку работы Адміністрацыі Прэзідэнта. Яны праходзяць у вялікіх гарадах і невялікіх гарадскіх пасёлках. Мэта - паглядзець, якія праблемы існуюць, што хвалюе насельніцтва. У Шуміліне пытанні датычыліся асфальтавання тэрыторый, водаадвядзення, уладкавання тратуараў. "Практычна не было зваротаў па пытаннях працаўладкавання. Гэта сведчыць аб тым, што мясцовыя органы ўлады працуюць і займаюцца гэтымі пытаннямі, - канстатавала яна. - Узнімалася пытанне гандлёвага абслугоўвання. Трэба звярнуць увагу на тое, якія цэны ў магазінах, які асартымент прадукцыі прадстаўлены. Думаю, мясцовыя органы ўлады могуць вырашаць гэтыя пытанні, і яны будуць вырашаны".

На прыём 9 верасня да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта прыйшлі не толькі жыхары Шумілінскага раёна. Сярод прысутных былі жыхары Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Мазыра. Тэмы былі разнастайныя. "Усе агучаныя пытанні могуць быць вырашаны мясцовымі органамі ўлады. Ёсць некалькі зваротаў, якія датычацца работы праваахоўных органаў. Яны будуць уважліва разгледжаны", - сказала Наталля Качанава. Яна дадала, што практычна на кожным прыёме грамадзян узнімаюцца праблемы, якія датычацца абароту наркатычных сродкаў. "Мы вельмі сур'ёзна ставімся да пытанняў барацьбы з ужываннем і распаўсюджваннем наркотыкаў. Вынікі ёсць. Паводле статыстыкі, такіх злачынстваў у кожным рэгіёне становіцца менш, - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Тут важна прафілактыка, папярэджанне. У гэтым напрамку актыўна павінна працаваць і сістэма адукацыі, і праваахоўныя органы".

Узнімаліся пытанні дзейнасці ветэранскіх арганізацый. "Мяне парадавала работа ветэранскай арганізацыі Шумілінскага раёна. Яна шматлікая, людзі заняты актыўнай дзейнасцю. Яшчэ адзін зварот з Полацка - жанчына хацела б быць у ветэранскай арганізацыі. Гэта сведчыць аб тым, што такія арганізацыі ў нашай краіне працуюць даволі паспяхова, эфектыўна. Тут людзі знаходзяць прымяненне сваім сілам і талентам", - сказала Наталля Качанава.

Звароты таксама датычыліся добраўпарадкавання вулічных спартыўных пляцовак, ліўневай каналізацыі, работы лазняў, якасці аказання стаматалагічнай дапамогі. Жыхар вёскі Нікалаева Шумілінскага раёна папрасіў садзейнічання ў пытанні выдзялення крэдыту для набыцця навяснога абсталявання да трактара. Сутнасць праблемы такая - сямейная пара сур'ёзна займаецца сельскагаспадарчай вытворчасцю. На падворку ўтрымліваецца 20 кароў. Каб абслугоўваць такую гаспадарку, неабходна апрацоўваць зямлю, вырошчваць корм. Без механізацыі тут не абысціся. Добрай падмогай у рабоце быў бы прэс-падборшчык. Уласных сродкаў для куплі тэхнікі ў вяскоўцаў няма, патрэбны крэдыт. Але банк не змог выдзеліць грошы, паколькі прэс-падборшчык не ўваходзіць у пералік тэхнікі, набыццё якой магчыма за кошт крэдытных сродкаў Белаграпрамбанка, што выдзяляюцца на развіццё асабістай падсобнай гаспадаркі.

Наталля Качанава адзначыла, што людзей, якія працуюць на зямлі, трэба ўсяляк падтрымліваць, і даручыла банку разабрацца з праблемай - знайсці магчымасць дапамагчы ў набыцці неабходнага абсталявання.-0-

Фота Аляксандра Хітрова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі