Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 14:49

Кіраўнікі пагранведамстваў Беларусі і Украіны зацвердзілі алгарытм сумеснага расследавання інцыдэнтаў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо і кіраўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Пётр Цыгікал зацвердзілі алгарытм правядзення сумеснага расследавання пагранічных інцыдэнтаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Рабочая сустрэча кіраўнікоў пагранведамстваў адбылася сёння ў вёсцы Камянюкі Камянецкага раёна. "Дэлегацыі абмеркавалі вынікі аховы сумеснага ўчастка граніцы за 9 месяцаў гэтага года. Як актуальныя пагрозы былі адзначаны спробы незаконнага перамяшчэння тавараў, парушэння граніцы ў мэтах незаконнай міграцыі і сезоннага збору дзікарослых раслін. Бакі канстатавалі адсутнасць выяўленых пагранічнымі ведамствамі арганізаваных каналаў кантрабанды зброі, боепрыпасаў, выбуховых і іншых небяспечных рэчываў на ўчастку граніцы, які сумесна ахоўваецца", - праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце. Дэлегацыі дамовіліся прадаўжаць каардынацыю дзеянняў па спыненні гэтых відаў пагроз.

"Кіраўнікі пагранічных ведамстваў зацвердзілі алгарытм правядзення сумеснага расследавання пагранічных інцыдэнтаў. Таксама вырашана прадоўжыць практыку правядзення спецыяльных сумесных пагранічных аперацый", - расказалі ў Дзяржпагранкамітэце.

Была адзначана і пазітыўная дынаміка ў пытанні дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы. Таксама станоўчую ацэнку атрымала ўзаемадзеянне на ўзроўні пагранічных упаўнаважаных - яно дало магчымасць у бягучым годзе своечасова ўрэгуляваць усе ўзнікаючыя пытанні на дзяржаўнай граніцы. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі забеспячэнне бяспекі на ўчастку граніцы, што радыяцыйна забруджаны. Разглядалася і прыцягненне міжнароднай тэхнічнай дапамогі для добраўпарадкавання беларуска-ўкраінскай граніцы.

Па выніках сустрэчы Анатоль Лапо і Пётр Цыгікал выказалі агульнае меркаванне, што меры, якія прымаюцца па забеспячэнні пагранічнай бяспекі і ахове дзяржаўнай граніцы, далі магчымасць на належным узроўні забяспечыць правапарадак на сумесным участку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі