Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2018, 15:46

Кіраўнікі міністэрстваў і камітэтаў правядуць у жніўні выязныя прыёмы грамадзян

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання правядуць у жніўні выязныя прыёмы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада Беларусі.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правядзе прыём грамадзян 10 жніўня ў Лагойскім райвыканкаме, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў - 29 жніўня на аўтазборачнай вытворчасці "Нёман" у Лідзе.

На 15 жніўня запланавана сустрэча з грамадзянамі ў Маладзечанскім райвыканкаме старшыні Дзяржстандарту Віктара Назаранкі, на 16 жніўня ў Стаўбцоўскім райвыканкаме - Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі. У Ваўкавыскім райвыканкаме 24 жніўня правядзе прыём старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі