Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2018, 12:46

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у маі прамыя тэлефонныя лініі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у маі прамыя тэлефонныя лініі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Так, 5 мая прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, міністр фінансаў Уладзімір Амарын, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

На прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам 12 мая будуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо.

19 мая прамыя тэлефонныя лініі правядуць міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

26 мая можна будзе звязацца з міністрам архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Чорным, міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам, міністрам культуры Юрыем Бондарам.

Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў прамыя тэлефонныя лініі правядуць іх намеснікі.

Час прамых тэлефонных ліній - з 9.00 да 12.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі