Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2018, 09:26

КДБ затрымаў за хабар дырэктара "Белмедтэхнікі", у яго гаражы знойдзена больш за $620 тыс. у эквіваленце

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнай бяспекі выкрыў маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя Беларусі. Аб гэтым 25 чэрвеня журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За сістэматычнае атрыманне хабараў затрыманы шэраг так званых медыцынскіх функцыянераў. У іх ліку дырэктар цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў за вырашэнне пытанняў па дзяржаўнай рэгістрацыі лякарстваў, дырэктар прадпрыемства "Белмедтэхніка" Аляксандр Шарак за арганізацыю заключэння і выканання дагавораў, забеспячэнне своечасовай аплаты і рэалізацыі закупак. "Дарэчы, пры вобыску ў яго гаражы ў тайніку знойдзена больш за $620 тыс. у эквіваленце", - праінфармаваў Валерый Вакульчык.

Сярод фігурантаў таксама начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак і начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў. Першы затрыманы за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання, якое знаходзіцца ва ўстановах аховы здароўя Гродна. Другі - за заключэнне дагавораў па пастаўцы медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння ў адрас ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны, а таксама арганізацыю і кантроль аплат пастаўленай медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння.

Акрамя таго, затрыманы шэраг службовых асоб "Белмедтэхнікі", якія ўдзельнічалі ў арганізацыі работы камісіі Міністэрства аховы здароўя па закупцы абсталявання і забеспячэнні своечасовай аплаты паставак. "За ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 430 "Атрыманне хабару", 431 "Дача хабару" і 243 "Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў" КК затрыманы, узяты пад варту, а таксама прыменены іншыя меры стрымання ў адносінах да 33 службовых асоб, а ўсяго - больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі, супрацоўнічаюць са следствам", - расказаў Валерый Вакульчык.

Службовыя асобы сістэмы аховы здароўя атрымлівалі хабар за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю. Разавыя незаконныя ўзнагароды даходзілі да $10 тыс., а асобным службовым асобам - да $350 тыс. за раз. Шэраг фігурантаў паспрабавалі схавацца, у тым ліку за мяжой, што паскорыла вырашэнне пытання аб іх затрыманні і арышце.

Старшыня КДБ падкрэсліў, што размова ідзе аб чыноўніках, у функцыянальныя абавязкі якіх уваходзіла прыняцце рашэнняў аб закупцы медыцынскага абсталявання і лякарстваў, а не аб лечачых урачах сістэмы аховы здароўя краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі