Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лістапада 2017, 19:00

Катар зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне барацьбы з кіберзлачыннасцю

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Катар зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне барацьбы з кіберзлачыннасцю і аховы грамадскага правапарадку, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч прыняў удзел у І Канферэнцыі па бяспецы буйнамаштабных мерапрыемстваў, якая адбылася ў катарскім горадзе Доха. У час візіту ў Катар кіраўнік МУС сустрэўся з прэм'ер-міністрам - міністрам унутраных спраў гэтай краіны шэйхам Абдулой бін Насерам бін Халіфой Аль Тані.

"Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі дзвюх краін па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Таксама былі вызначаны асноўныя напрамкі пашырэння практычнага ўзаемадзеяння. Ігар Шуневіч запэўніў, што Беларусь прыкладзе ўсе неабходныя намаганні для паглыблення ўзаемавыгадных адносін у праваахоўнай сферы, - праінфармавалі ў МУС. - У сваю чаргу прэм'ер-міністр Катара падкрэсліў, што ўзаемадзеянне двух міністэрстваў унутраных спраў стала асновай для нарошчвання супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў цэлым. Ён выказаў перакананасць, што партнёрства дзвюх краін будзе і ў далейшым мець плённы характар, а таксама выказаў зацікаўленасць у развіцці такіх напрамкаў супрацоўніцтва, як ахова грамадскага правапарадку і процідзеянне кіберзлачыннасці".

Двухдзённы форум, арганізаваны ў рамках падрыхтоўкі Катара да Кубка свету 2022 года па футболе, быў праведзены для ўмацавання міжнароднага партнёрства ў галіне забеспячэння бяспекі маштабных спартыўных падзей. Абмяняцца вопытам з'ехаліся больш за 400 прадстаўнікоў 192 дзяржаў і шэрага арганізацый. Дэлегаты абмяркоўвалі пытанні процідзеяння сучасным пагрозам бяспекі на вялікіх культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах, эфектыўныя спосабы рэагавання на неспрыяльную аператыўную абстаноўку, метады ўстаранення крыніц небяспекі і прымяненне сучасных тэхналогій пры забеспячэнні правапарадку.

Акрамя таго, на канферэнцыі гаварылася аб практыцы Катара, які для паспяховага правядзення Кубка свету па футболе ў 2022 годзе мадэрнізуе праваахоўную сістэму. Таксама дзяржава пашырае стратэгічнае партнёрства са многімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, напрыклад, Інтэрпалам, разам з якім з 2012 года рэалізуе разлічаны на дзесяць гадоў праект STADIA. Ініцыятыва накіравана на фарміраванне міжнароднай базы ведаў і перадавога вопыту ў галіне правядзення і забеспячэння бяспекі на спартыўных мерапрыемствах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі