Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2019, 11:07

Кастынг танцораў для выступлення на адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў пройдзе 20 лютага ў Белдзяржфілармоніі

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кастынг прафесійных танцораў для ўдзелу ў шырокамаштабным шоу на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў пройдзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 20 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

"У адборы могуць удзельнічаць танцоры старэйшыя за 18 гадоў, якія валодаюць сучаснымі напрамкамі харэаграфіі, маюць вопыт сцэнічных выступленняў і папярэдне запоўнілі анкету", - падкрэслілі ў ведамстве.

Кастынг адбудзецца ў 13.00, але ўдзельнікам неабходна з'явіцца загадзя па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 50, зала Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. Пры сабе мець пашпарт і раздрукаваную запоўненую анкету.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі