Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2018, 14:35

Касманаўт Алег Навіцкі сустрэўся з курсантамі Ваеннай акадэміі і наведаў сваю малую радзіму

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджэнец Беларусі касманаўт Алег Навіцкі ў Год малой радзімы наведаў родныя мясціны - горад Чэрвень Мінскай вобласці, таксама ён сустрэўся з курсантамі Ваеннай акадэміі і юнымі сувораўцамі. Аб гэтым паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА.

Курсанты Ваеннай акадэміі да сустрэчы з касманаўтам падрыхтавалі мноства пытанняў. Іх цікавілі касмічныя традыцыі, адчуванні ад нагрузак на МКС, ці вернецца Алег Навіцкі за штурвал самалёта. Акрамя таго, Герой Расіі расказаў пра сваё дзяцінства ў Беларусі, вучобу ў школе.

Касманаўт таксама адказаў на пытанні выхаванцаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі