Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2018, 12:46

"Карту госця Еўрапейскіх гульняў" падрыхтуюць да снежня

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Карту госця Еўрапейскіх гульняў" прадставяць у Мінску да снежня, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар прадпрыемства "Мінгардаведка" Барыс Васільеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спецыялісты ўжо рыхтуюць прапановы па ўключэнні ў праект цікавых для спартсменаў і балельшчыкаў аб'ектаў. У папярэднім спісе - прыкладна 200 пазіцый, у тым ліку каля 60 турыстычных атракцый (музеі, галерэі, аквапарк, заапарк і інш.), 28 атэляў, 23 аб'екты харчавання. Плануецца, што продажы новага турыстычнага прадукту стартуюць адначасова з продажам білетаў на спартыўныя спаборніцтвы.

Таксама Барыс Васільеў праінфармаваў, што праводзіцца работа па пераўтварэнні Карты госця, што ўключае музеі, гасцініцы, кафэ і магазіны сталіцы, у Карту госця рэспубліканскага фармату.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрстваў спорту і турызму, культуры, інфатурцэнтра "Мінск", уключаны ў Рэспубліканскую праграму па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.

Продажы Карты госця стартавалі ў сталіцы 17 студзеня бягучага года. Сёння яе можна купіць у 9 гандлёвых кропках - павільёнах у Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці, на вул. Камсамольскай, чыгуначным вакзале, у Нацыянальным аэрапорце Мінск, інфатурцэнтры "Мінск", атэлях "Беларусь" і "Прэзідэнт-атэль". Таксама можна аформіць заказ праз сайт www.minskpass.by. Прыезджым, а таксама мінчанам даступна на выбар пяць фарматаў, якія ўключаюць 16 тыпаў карт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі