Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2017, 11:21

Карпенка: сістэма адукацыі Беларусі функцыянуе са станоўчай дынамікай

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма адукацыі Беларусі функцыянуе стабільна і са станоўчай дынамікай. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма адукацыі краіны функцыянуе стабільна, паказвае станоўчую дынаміку", - сказаў міністр. У Беларусі 8 тыс. устаноў адукацыі, у якіх вучацца больш за 2 млн выхаванцаў, навучэнцаў, студэнтаў, працуюць амаль 450 тыс. педработнікаў. У бягучым годзе пачнуць працаваць больш за 5,5 тыс. маладых спецыялістаў.

У краіне створаны ўмовы для падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі. Пацвярджэннем служаць медалі на міжнародных алімпіядах. У гэтым годзе іх ужо 52, для параўнання: у 2016-м - больш за 40.

Сёння ў Мінску праходзіць пленарнае пасяджэнне Рэспубліканскага педагагічнага савета. У ім прымае ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На мерапрыемства запрошаны больш за 800 чалавек. У іх ліку не толькі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовай вертыкалі ўлады, дэпутаты, але перш за ўсё работнікі ўстаноў адукацыі з усіх абласцей краіны і горада Мінска. У фармаце адкрытага мікрафона яны змогуць падзяліцца меркаваннямі і вопытам па тых ці іншых пытаннях. Мерапрыемства праходзіць у максімальна адкрытым і дыскусійным ключы.

"Педагогі заўсёды абмяркоўвалі найбольш складаныя і актуальныя пытанні на педагагічным савеце. Нам неабходна прыняць узгодненыя рашэнні аб далейшым развіцці сістэмы адукацыі", - адзначыў міністр.

Рэспубліканскі педсавет стартаваў напярэдадні тэматычнымі секцыямі і круглымі сталамі. Спецыялісты паспелі абмеркаваць шырокае кола пытанняў, у тым ліку сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, уклад, які можа ўнесці прафадукацыя ў інавацыйнае развіццё беларускай эканомікі, асноўныя напрамкі для вышэйшай школы, падрыхтоўку педагагічных кадраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі