3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і туман чакаюцца ў Беларусі 4 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па ўсходзе, удзень пераважна па паўночна-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы - 3-9 градусаў цяпла, удзень - 9-15 вышэй за нуль.
5-6 кастрычніка ўсталюецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор'е.-0-