Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2018, 12:28

Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 7 ліпеня

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 7 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах, пераважна па паўночным усходзе краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі