Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Грамадства 19.05.2017 | 12:15
Фота з архіва
Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Надвор'е ў выхадныя будзе няўстойлівым: чакаюцца як цяпло і сонца, так і дажджы з навальніцамі", - сказаў Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 20 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Днём будзе адчувацца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Ноччу будзе без ападкаў, днём у асобных раёнах, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе - плюс 3-5. Днём будзе 20-25 градусаў цяпла, па захадзе - да плюс 27.

У нядзелю, 21 мая, з паўночнага захаду еўрапейскай тэрыторыі Расіі чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 17 па паўночным усходзе да плюс 25 па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак, 22 мая, пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў больш свежым паветры. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе, а днём у заходніх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 13. Днём - 16-22 градусы цяпла.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Мінск уваходзіць у топ-3 гарадоў СНД для падарожжаў Аналітычнае агенцтва "ТурСтат" склала рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для расiйскиiх турыстаў летам 2017 года.