Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 11:01

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 30 жніўня

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 30 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі і кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы будуць дасягаць да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 17-23 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе ноччу будзе плюс 19-21 градус, днём - 24-26 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі