Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2018, 11:47

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 24 мая

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна па ўсходзе краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 19-25 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі