Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2018, 11:37

Кароткачасовыя дажджы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі 25 верасня

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі 25 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах, аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 7-12 м/с, у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с, уначы месцамі па паўночным усходзе да 22-27 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 7-13.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі