Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2017, 17:39

Кантралёрам у мінскіх тралейбусах дазволілі працаваць без формы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантралёрам у тралейбусах у Мінску дазволілі працаваць без формы, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў "Мінсктрансе", цяпер форма не прадугледжана для кантралёраў не толькі ў трамваях, але і ў тралейбусах. Рашэнне аб змяненні падыходаў да работы кантрольна-рэвізійнай службы ў сталіцы прынялі вясной. Спачатку новаўвядзенне закранула толькі трамвайныя маршруты. Тады ж анансавалася магчымае распаўсюджванне такой практыкі і на тралейбусныя маршруты.

Разам з тым у работнікаў пры сабе павінны быць пасведчанне, бэйдж з фота і пазначэннем пасады, а таксама ўстройствы для праверкі аплаты праезду.

Штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце складае Br11,5.

У кантрольна-рэвізійнай службе лічаць, што такія меры зробяць кантралёраў менш прыкметнымі, зайцам стане складаней ухіляцца ад адказнасці. Некалькі гадоў таму ў сталіцы ўжо ўносіліся змяненні ў форму рэвізораў - сіняе з яркімі жоўтымі ўстаўкамі адзенне замянілі на менш кідкае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі