Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 14:17

Кантакт-цэнтр для кансультацыі па рабоце з электроннымі рахункамі-фактурамі з'явіцца да 1 ліпеня

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантакт-цэнтр для кансультацыі па рабоце з электроннымі рахункамі-фактурамі з'явіцца ў Беларусі да 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік праекта СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" Антон Кунцэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Антон Кунцэвіч нагадаў, што ў Беларусі плацельшчыкі падатку на дабаўленую вартасць з 1 ліпеня абавязаны будуць выкарыстоўваць электронныя рахункі-фактуры. "Каб стварыць найбольш простыя ўмовы для выкарыстання сістэмы, намі да 1 ліпеня будзе створаны адзіны кантакт-цэнтр. Ужо атрыманы кароткі і зручны для запамінання нумар, але раскрыем мы яго толькі праз некалькі тыдняў", - сказаў ён.

Таксама, паводле яго слоў, распрацоўшчыкі праграмнага прадукту ствараюць службы тэхнічнай падтрымкі і відэаінструкцыі па рабоце з парталам.

У сваю чаргу намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Эла Сяліцкая дадала, што ў кожнай раённай інспекцыі МПЗ з'явяцца спецыялісты, якія будуць кансультаваць падаткаплацельшчыкаў па выкарыстанні электронных рахункаў-фактур.

Як паведамлялася, законам ад 30 снежня 2015 года нумар 343-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання" Падатковы кодэкс дапоўнены артыкулам 1061 "Электронны рахунак-фактура". Дапаўненне ўступіць у сілу з 1 ліпеня бягучага года. З гэтай даты электронны рахунак-фактура стане абавязковым электронным дакументам для ўсіх плацельшчыкаў падатку на дабаўленую вартасць, пазначаных у Падатковым кодэксе (за выключэннем замежных арганізацый, якія не знаходзяцца на ўліку ў падатковых органах Беларусі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі