Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2016, 09:14

Канюк не выключае магчымасці ўзбуджэння крымінальных спраў у адносінах да нядобрасумленных прадаўцоў маскітных сетак

24 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк не выключае магчымасці ўзбуджэння крымінальных спраў у адносінах да нядобрасумленных прадаўцоў маскітных сетак, калі будзе ўстаноўлена, што іх дзеянні знаходзяцца ў непасрэднай прычыннай сувязі з гібеллю дзяцей. Аб гэтым ён заявіў 23 жніўня журналістам, каменціруючы па просьбе БЕЛТА адпаведныя трагічныя выпадкі.

"Мы ўжо абмяркоўвалі гэту тэму са Следчым камітэтам. Трэба працаваць з прадаўцамі гэтай прадукцыі, акрамя ўсяго іншага (так, бесклапотнасць бацькоў ёсць). Пракуроры такім прадаўцам выносяць перасцярогу, праводзяць з імі прафілактычныя размовы. Але ж факт гібелі дзіцяці, калі ён знаходзіцца ў непасрэднай прычыннай сувязі, - гэта крымінальная справа. Пакуль такіх крымінальных спраў няма, але ўсё да гэтага ідзе", - заявіў генпракурор.

Аляксандр Канюк адзначыў, што ў асноўным трагедыі здараюцца менавіта там, дзе ўстаноўлены маскітныя сеткі. "Мы пачалі аналізаваць сітуацыю: прадаўцы ў інтэрнэце рэкламуюць гэту прадукцыю як вельмі якасную і надзейную. Але нават маленькі чалавечак здольны прабіць гэту сетку. Яна трымаецца на адных словах", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі