Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2017, 11:57

Кандыдаты ў акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН унеслі значны ўклад у эканоміку - Мясніковіч

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты ў акадэмікі і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўнеслі значны ўклад у эканоміку. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўважліва вывучаў кандыдатуры, і мяне радуе, што многія з іх сапраўды стварылі добрыя навуковыя школы ў перспектыўных галінах, такіх як, напрыклад, хімія палімераў, біятэхналогіі, унеслі ўклад у падтрымку рэальнага сектара эканомікі, развіццё навуковай сферы. Думаю, тыя, хто перамог на выбарах у аддзяленнях навук, будуць падтрыманы і агульным сходам, таму што ў іх сапраўды ёсць цікавыя напрацоўкі. Мне ўяўляюцца асабліва перспектыўнымі пытанні, звязаныя з біятэхналогіямі, медыцынай, асабліва з высокімі тэхналогіямі ў медыцыне. Цяпер для нас асабліва актуальная хімія палімераў, паколькі мы перапрацоўваем вялікія аб'ёмы нафты, а нашай хімічнай прамысловасці для вытворчасці хімвалокнаў патрэбны араматычныя вуглевадароды ў якасці сыравіны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Указам устаноўлена фіксаваная колькасць правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - 100 і 145 чалавек адпаведна. Выбары праходзяць раз у тры гады. У гэты раз на 13 вакансій акадэмікаў прэтэндуюць 29 кандыдатаў, на 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў - 104 кандыдаты. Кандыдаты прайшлі ўжо шматступеньчаты адбор.

У сесіі агульнага сходу НАН, прысвечанай выбарам акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, прымаюць удзел амаль 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай, галіновай навукі, члены Прэзідыума НАН Беларусі, вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучыя вучоныя краіны. Выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі - адна з ключавых падзей Года навукі. Таксама сёння адбудуцца выбары замежных членаў НАН Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі