Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 16:25

Кандрусевіч: трэба прыслухоўвацца да голасу народа сэрцам

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба прыслухоўвацца да голасу народа сэрцам, такое меркаванне сёння выказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржаўным дзеячам, простым грамадзянам, рэлігійным лідарам трэба прыслухоўвацца да голасу народа сэрцам, каб рабіць усё магчымае для развіцця нашай радзімы", - заявіў архібіскуп. Ён таксама адзначыў, што традыцыя ўсенароднага абмеркавання жыцця грамадства і яго праблем бярэ пачатак яшчэ з часоў Старога запавету. Народныя сходы адыгрывалі важную ролю ў жыцці грамадства.

Акрамя таго, Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што ў нядаўнім мінулым Прэзідэнт Беларусі сустракаўся з Папам Францыскам, а яшчэ раней - у Бенядзіктам XVI. "Усё гэта стварае масты для ўзаемадзеяння ў розных сферах на карысць нашага грамадства", - падкрэсліў іерарх.

Ён адзначыў, што нельга не ўлічваць таго, што на працягу гісторыі хрысціянства ў Беларусі мела вельмі важную ролю. "Сёння, калі ў сучасным свеце адбываюцца шматлікія канфлікты на рэлігійнай і нацыянальнай аснове, мы дзякуем Богу, што ў Беларусі ўсе хрысціянскія канфесіі і нехрысціянскія рэлігіі на працягу стагоддзяў прадаўжаюць мірна існаваць", - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Акрамя таго, паводле яго слоў, адзін з выклікаў сучаснасці заключаецца ў тым, што пад сумненне ставіцца ўплыў маральных каштоўнасцей на фарміраванне маральна здаровага грамадства. Таму трэба рабіць усё магчымае для таго, каб вярнуцца да гэтых каштоўнасцей і на іх аснове будаваць будучыню. Стабільнае развіццё немагчыма без захавання базавых маральных каштоўнасцей, лічыць архібіскуп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі