Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2017, 15:09

"Камароўка" і ГЦ "Купалаўскі" 22 лютага прапануюць пакупнікам тавары са скідкай 20 працэнтаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі Камароўскі рынак" і гандлёвы цэнтр "Купалаўскі" 22 лютага аб'яўляюць скідкі 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На "Камароўцы" ніжэйшымі на 20 працэнтаў будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, малочную прадукцыю, спецыі, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні.

Таннейшымі таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, тавары для жывёл. Скідка прадугледжана на абедзеннае меню ў сталовай, разліўную каву, выпечку ўласнай вытворчасці.

Гандлёвы цэнтр "Купалаўскі" на 20 працэнтаў зніжае цэны на беларускія сувеніры, галаўныя ўборы, дзіцячыя цацкі, жаночае адзенне, скургалантарэю, біжутэрыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі