Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 16:19

"Камароўка", ГЦ "Купалаўскі" і Курасоўшчынскі рынак 29 сакавіка прапануюць тавары са скідкай 20 працэнтаў

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія Камароўскі і Курасоўшчынскі рынкі і гандлёвы цэнтр "Купалаўскі" 29 сакавіка аб'яўляюць скідкі 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На "Камароўцы" ніжэйшыя на 20 працэнтаў будуць цэны на агародніну і фрукты, мясныя паўфабрыкаты, малочную прадукцыю, прыправы, мяса птушкі і паўфабрыкаты з мяса птушкі, сухафрукты, арэхі, бакалейныя тавары, свежамарожаную рыбу, саленні.

Таннейшыя таксама будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, тавары для жывёл. Скідка прадугледжана на абедзеннае меню ў сталовай, каву, выпечку ўласнай вытворчасці.

Курасоўшчынскі рынак прапануе сэканоміць на агародніне, фруктах, сухафруктах, арэхах, асобных групах прамысловых тавараў, касметыцы і парфумерыі, дзіцячых цацках.

Гандлёвы цэнтр "Купалаўскі" на 20 працэнтаў зніжае цэны на галаўныя ўборы, жаночую касметыку і прадукцыю буфета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі