Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2016, 15:19

"Камароўка" абяцае скідкі, акцыі і дэгустацыі ў святочныя і перадсвяточныя дні

19 снежня, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Мінскі Камароўскі рынак з 24 снежня па 7 студзеня будзе праводзіць скідкі, акцыі і дэгустацыі прадукцыі, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме генеральны дырэктар прадпрыемства Мікалай Хмяльніцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Хмяльніцкі праінфармаваў, што 24 снежня на плошчы перад "Камароўкай" адбудзецца калядны кірмаш, дзе будзе арганізаваны продаж шырокага асартыменту спажывецкіх тавараў, сувеніраў, выпечкі, глінтвейну, ласункаў. Прадугледжана культурна-забаўляльная праграма.

Да канца снежня рынак будзе працаваць без выхадных, "Камароўка" адкрыта для пакупнікоў 19, 26 снежня, а таксама 2 студзеня з 9.00 да 19.00. 1 студзеня гандаль ажыццяўляцца не будзе. Асаблівую ўвагу ў пераднавагоднія дні адміністрацыя прадпрыемства і структурныя падраздзяленні Мінгарвыканкама ўдзеляць маніторынгу цэн з фотафіксацыяй, каб прадухіліць спекуляцыі прадпрымальнікаў.

"Такая работа дае станоўчы вынік. Як паказвае практыка, у перадсвяточныя дні ўдаецца захаваць стабільны ўзровень цэн", - адзначыў Мікалай Хмяльніцкі.

З 15 лістапада на "Камароўцы" арганізаваны гандаль навагодняй сувенірнай прадукцыяй, з 8 снежня працуе кірмаш па продажы штучных елак, з 20 снежня адкрыецца пляцоўка па рэалізацыі жывых елак і хвойных дрэў у кадцы.

Мінскі Камароўскі рынак - галоўны харчовы рынак сталіцы. Яго агульная плошча складае больш за 54,1 тыс. кв.м, для здачы ў арэнду прызначана 12,5 тыс. кв.м. Для забеспячэння бяспекі рэалізуемых тавараў тут працуе сучасная лабараторыя ветсанэкспертызы, прыярытэт аддаецца рэалізацыі айчыннай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі