Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Каманда Беларусі заняла трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі

Грамадства 12.06.2018 | 16:02

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Беларусі заняла трэцяе месца на адкрытым чэмпіянаце лесарубаў Эстоніі, які прайшоў 9-10 чэрвеня ў горадзе Валга. Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна "Беллеспаперапрам", паведамляе БЕЛТА.

У чэмпіянаце ўдзельнічалі прафесіяналы з краін Балтыі і Скандынавіі, у ліку якіх было больш за дзясятак пераможцаў і прызёраў сусветных чэмпіянатаў. Беларусь на чэмпіянаце прадставіла зборная канцэрна "Беллеспаперапрам", у складзе якой былі Анатоль Андрон (галіновы вучэбны цэнтр), Ягор Калтуневіч і Віктар Раманчук (ААТ "Івацэвічдрэў").

"Сур'ёзнае выпрабаванне чакала ўдзельнікаў спаборніцтваў на лесасецы. Парывісты скандынаўскі вецер пастаянна мяняў напрамак, - адзначылі ў прэс-службе. - У стэндавых спаборніцтвах Анатоль Андрон сапернічаў з сусветнымі грандамі. У камбінаванай распілоўцы заняў 3-е месца, 6-е месца - у практыкаванні на дакладнасць пілавання, 4-е месца - у абразанні сучча".

У агульнакамандным заліку каманда Беларусі заняла трэцяе месца.

Для нацыянальных зборных, якія прыбылі на чэмпіянат Эстоніі, гэты турнір стаў апошняй прыкідкай перад чэмпіянатам свету, які стартуе 2 жніўня ў нарвежскім Лілехамеры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.