Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 студзеня 2018, 14:41

Каляндар турыстычных падзей на 2018 год падрыхтаваны ў Беларусі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму падрыхтаваў каляндар найбольш значных турыстычных мерапрыемстваў, запланаваных у Беларусі на 2018 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

У календары прадстаўлены цікавыя для турыстаў мерапрыемствы, якія пройдуць у Мінску і рэгіёнах краіны. Гэта музычныя, ваенна-гістарычныя, кінафестывалі, тэатральныя форумы, спартыўныя мерапрыемствы, святы беларускай кухні і іншыя падзеі. У прыватнасці, турыстаў запрашаюць на "Славянскі базар у Віцебску", кінафестываль "Лістапад", фестываль тэатральнага мастацтва "Белая вежа", Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, Мінскі паўмарафон, фестываль феерверкаў, піўны фестываль. У календары пазначаны даты і месцы правядзення мерапрыемстваў, кантакты арганізатараў.

Спіс даступны на сайце Мінспорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі