Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 студзеня 2017, 14:13

Каля 85 працэнтаў інвестыцый у навуку накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару - Гусакоў

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 85 працэнтаў інвестыцый у навуку накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў у час прэзентацыі Года навукі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Навука ў Беларусі заўсёды была высокарэзультатыўнай, адпавядала духу часу і сусветным крытэрыям. Цяпер навука максімальна інтэгравана ў эканоміку. Практычна 85 працэнтаў інвестыцый накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару ў інтарэсах галін. У нас няма рэзультатаў, якія пыляцца на паліцы, усе яны эфектыўна выкарыстоўваюцца", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што за апошнюю пяцігодку вучоныя выканалі больш за 7,5 тыс. дагавораў з рознымі заказчыкамі на стварэнне навукова-тэхнічнай прадукцыі на агульную суму звыш Br609 млрд (недэнамінаваных). Падрыхтавана больш за 1 тыс. інавацыйных праектаў. "Навуковая сфера пераходзіць на кластарную арганізацыю. Пачалі працаваць створаныя на базе НАН Беларусі міждысцыплінарныя навукова-даследчыя цэнтры і навукова-тэхналагічныя кластары пошукавага і стратэгічнага характару. Па найбольш запатрабаваных напрамках ствараюцца скразныя навукова-вытворчыя аб'яднанні. У якасці прыкладу: створаны навукова-тэхналагічны парк "БелБіяград", прызначаны забяспечыць рэалізацыю поўнага цыкла - ад даследаванняў і распрацовак да вытворчасці навукаёмістай прадукцыі", - расказаў ён.

Уладзімір Гусакоў нагадаў, што вучоныя Беларусі цяпер працуюць над шэрагам важнейшых праектаў, сярод якіх распрацоўка новага беларускага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і новай лінейкі суперсучасных шматфункцыянальных беспілотных лятальных комплексаў, развіццё 3D-друку, ажыццяўленне комплекснага навуковага абслугоўвання ўзводзімай атамнай станцыі, распрацоўка навуковага і тэхналагічнага патэнцыялу новых відаў энергетыкі, у тым ліку сонечнай.

"Цяпер склаліся аб'ектыўныя ўмовы для фарміравання навукова-тэхналагічнай перавагі Беларусі па шэрагу галін у рэгіянальным і сусветным маштабе. Аб гэтым сведчыць тое, што ў сусветным рэйтынгу паспяховых краін Good Сountry Index у 2016 годзе наша краіна заняла 37-е месца ў спісе 163 краін у намінацыі "Навука і тэхналогіі". Аб'яўленне 2017 года Годам навукі з'яўляецца сімвалічным, паколькі менавіта ў надыходзячым годзе спаўняецца 95 гадоў з дня адкрыцця ў Беларусі першай навукова-даследчай установы - Інстытута беларускай культуры, на аснове якога была створана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі