Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 снежня 2017, 15:40

Каля 4 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў Беларусі ў 2018 годзе

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 4 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў Беларусі ў 2018 годзе, паведаміў сёння міністр фінансаў Уладзімір Амарын, прадстаўляючы ў парламенце пакет бюджэтных законапраектаў на наступны год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе дзяржпраграмай будаўніцтва жылля з улікам яе карэкціроўкі прадугледжваецца ўвод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылля ў аб'ёме 4 млн кв.м, з іх з дзяржпадтрымкай - не менш як 900 тыс. кв.м", - праінфармаваў Уладзімір Амарын.

Крыніцамі яе фінансавання на агульную суму Br4,5 млрд з'яўляюцца ўласныя сродкі грамадзян і арганізацый, а таксама крэдытныя рэсурсы банкаў. "Пры выдачы банкамі названых крэдытных рэсурсаў усе шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў больш за тры гады і якія часткова знаходзяцца на ўліку ад двух да трох гадоў, будуць забяспечвацца крэдытамі для будаўніцтва жылля", - заўважыў міністр фінансаў.

Акрамя таго, у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў па будаўніцтве жылля прадугледжана Br529,7 млн. З іх на стварэнне энергетычнай інфраструктуры да жылля - Br98,9 млн, субвенцый абласцям на будаўніцтва інжынерных сетак - амаль Br100 млн. У астатняй частцы гэта расходы бюджэту на кампенсацыю страт банкам па льготным крэдытаванні (Br233 млн), фінансавую дапамогу ў пагашэнні льготных крэдытаў маладым і шматдзетным сем'ям (Br65,7 млн) і субвенцыі на пагашэнне крэдытаў абласцямі па інфраструктуры (Br32 млн).

Рэспубліканскі дарожны фонд запланаваны на 2018 год у аб'ёме Br594 млн, або з ростам на 3 працэнты да бягучага года. У мясцовыя бюджэты з дарожнага фонду ў выглядзе субвенцый будзе перададзена Br143,7 млн.

Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні прынялі ў першым чытанні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год. Таксама прыняты ў першым чытанні папраўкі ў Бюджэтны кодэкс. Законапраект аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва на наступны год прыняты ў першым і другім чытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі