Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2017, 13:03

Каля 340 тыс. дзяцей адпачылі ў летніх аздараўленчых лагерах Беларусі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 340 тыс. дзяцей адпачылі ў летніх аздараўленчых лагерах Беларусі. Аб гэтым на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Беларусі Ларыса Емяльянчык.

"Паводле аператыўнай інфармацыі, аздараўленне ў лагерах Беларусі прайшлі больш за 95 працэнтаў ад запланаванай колькасці дзяцей. Гэта прыкладна каля 340 тыс. чалавек", - адзначыла Ларыса Емяльянчык.

Адметнай асаблівасцю цяперашняй аздараўленчай кампаніі стала зрушэнне акцэнтаў у бок арганізацыі адукацыйнай і сацыяльна значнай дзейнасці ў летніх лагерах. Гэта абумовіла актыўны рост колькасці профільных лагераў. "Вялікай папулярнасцю карыстаюцца палатачныя лагеры, лагеры для высокаматываваных адораных дзяцей, лінгвістычныя, экалагічныя, археалагічныя лагеры, актыўна развіваюцца і абаронна-спартыўныя. У гэтым годзе аздараўленчая кампанія праходзіць пад дэвізам "Лета - час адкрыццяў", - падкрэсліла яна.

Апошнія гады ўсё больш і дзяцей-інвалідаў адпачываюць у аздараўленчых лагерах з кругласутачным знаходжаннем. Яны могуць знаходзіцца разам з бацькамі, што дае магчымасць выязджаць у лагеры калясачнікам.

Плюс да гэтага больш за 10 тыс. дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівай педагагічнай увазе, таксама адпачылі ў летніх лагерах. "Сістэма аздараўлення ў Беларусі, якую мы захавалі і актыўна развіваем, дазваляе нашым дзецям і адпачыць, і раскрыць творчы патэнцыял, свае магчымасці", - сказала Ларыса Емяльянчык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі