Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2019, 12:57

Каля $25 млн плануецца дадаткова накіраваць на рамонт магістральных дарог

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабны рамонт напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў правядуць на трасе М1, прывядуць у парадак і іншыя магістральныя дарогі, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Галаўнёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Распрацаваны планы рамонту асноўных магістралей, якія будуць прымаць гасцей. На сённяшні дзень прынята рашэнне і знаходзіцца ў заключнай стадыі разгляду распараджэнне Прэзідэнта аб выдзяленні $25 млн на рамонт дарог, у першую чаргу магістральных", - адзначыў Аляксандр Галаўнёў.

Асобая ўвага будзе нададзена трасе М1, якая пасля зімы знаходзіцца ў нездавальняючым стане, выклікае нараканні аўтамабілістаў. "На ёй будзе праведзена маштабная работа па замене пакрыцця. Да гульняў яна будзе ў стане, за які не будзе сорамна", - дадаў прадстаўнік Мінтранса.

Прывядуць у парадак і іншыя дарогі (М4, М5, М6), выезды з Мінска. "Усе работы маем намер завяршыць да 1 чэрвеня", - адзначыў Аляксандр Галаўнёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі