Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2018, 10:00

Каля 1,9 тыс. сацыяльных кватэр пабудуюць у Беларусі з тэхдапамогай Кітая

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бягучым годзе плануецца пабудаваць 1 850 кватэр сацыяльнага карыстання з прыцягненнем тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая, паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

За бюджэтныя сродкі плануецца пабудаваць амаль 700 такіх кватэр, за першы квартал уведзена ўжо 326.

У цэлым на фінансаванне будаўніцтва жылля ў 2018 годзе плануецца накіраваць Br4,26 млрд, з іх рэсурсы на льготнае крэдытаванне складуць Br646 млн.

"З улікам таго, што плануецца штогод павялічваць аб'ём будаўніцтва жылля на 500 тыс. кв.м, аб'ём сродкаў на льготнае крэдытаванне ў 2020 годзе перасягне Br1 млрд, а ў цэлым на фінансаванне будаўніцтва жылля будзе накіравана каля Br6 млрд", - сказаў Аляксандр Горваль.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандра Аўраменкі, вызначана 17 катэгорый грамадзян, якім можа прадастаўляцца жыллё сацыяльнага карыстання. Як правіла, гэта сем'і, у якіх даходы не дазваляюць пабудаваць жыллё нават з прыцягненнем ільготнага крэдыту. Цяпер у сталіцы чарга на такія кватэры складае каля тысячы чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі