Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2016, 11:25

Калінін: прыярытэт жыллёвага будаўніцтва - узвядзенне камфортных кварталаў жылога асяроддзя

27 кастрычніка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Беларусі трэба адмовіцца ад будаўніцтва адзіночных жылых дамоў і пераходзіць да стварэння камфортных кварталаў жылога асяроддзя. Такое меркаванне выказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, які 26 кастрычніка прыняў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе "Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у Віцебскай вобласці. Прыватны бізнес у сферы будаўніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба забараніць будаўніцтва адзіночных дамоў. Нам трэба ўзводзіць цэлыя кварталы жылога асяроддзя, дзе грамадзянам будзе камфортна і зручна. Там павінен быць дзіцячы сад, малыя архітэктурныя формы, спартыўныя пляцоўкі. І, наадварот, не павінна быць транспарту, яго трэба канцэнтраваць па перыметры. Такім чынам унутры жылога квартала ствараецца бяспека. Да таго ж гэта тэрыторыя на працягу як мінімум 5 гадоў павінна ўтрымлівацца забудоўшчыкамі гэтага аб'екта. Ён пабудаваў і некалькі гадоў эксплуатуе, адказвае пры гэтым перад жыхарамі за якасць", - адзначыў Анатоль Калінін.

Прадаўжаючы тэму якасці паслуг у жыллёвым будаўніцтве, віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што тут ёсць моманты, якія трэба карэнным чынам мяняць. "Наваселец не павінен траціць сілы на маштабнае пераробліванне новага жылля. Гэта можа быць толькі лёгкі касметычны рамонт. Мы разглядаем і такі варыянт, каб кухня была ўжо ўбудавана, асабліва гэта актуальна для арэнднага жылля. Каб жыльцу не даводзілася яшчэ два гады пасля засялення рабіць капітальны рамонт у новым будаўніцтве. Мы гэтыя пытанні разгледзім, адкарэкціруем і ўнясём змяненні ў нарматыўныя акты", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Удзельнікі семінара пабывалі на знакавых аб'ектах Віцебскай вобласці - азнаёміліся з ходам будаўніцтва Віцебскай ГЭС, наведалі мадэрнізаваны завод БПД РУП "Віцебскі ДБК", ВА "Энергакамплект", ПВУП "Палімерканструкцыя", ПВГУП "Віцтэхмашбуд", СТАА "Фортэкс - водныя тэхналогіі". Пасля чаго на пленарным пасяджэнні ў Віцебскім аблвыканкаме абмеркавалі актуальныя пытанні, у тым ліку стан спраў і ўдасканаленне адміністрацыйных працэдур у сферы будаўніцтва, праблемы прыёмкі будынкаў у эксплуатацыю, стварэнне спрыяльных умоў вядзення бізнесу і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі