Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2016, 19:54

Калінін: неабходна развіваць канкурэнцыю ў 4G, тэхналогіі "разумны дом" і Big Data

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выказаўся за неабходнасць развіцця канкурэнцыі ў прадастаўленні паслуг 4G, тэхналогій "разумны дом" і Big Data ("вялікія даныя"), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На калегіі заслуханы даклад міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргея Папкова аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны за студзень-чэрвень і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў 2016 года, справаздачы кіраўнікоў арганізацый галіны.

Анатоль Калінін азнаёміў з ацэнкай рэзультатаў работы эканомікі рэспублікі і пры гэтым адзначыў, што па выніках работы за першае паўгоддзе ў цэлым па Мінсувязі прагназуецца выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Па выніках пасяджэння калегіі віцэ-прэм'ер даў даручэнні аб выпрацоўцы дадатковых мер для прыцягнення прамых замежных інвестыцый і нарошчвання экспарту паслуг.

Асаблівая ўвага ўдзелена неабходнасці павышэння якасці паслуг сотавай рухомай электрасувязі і развіццю канкурэнцыі ў частцы прадастаўлення паслуг з выкарыстаннем сеткі чацвёртага пакалення 4G (LTE).

Таксама намеснік прэм'ер-міністра даручыў развіваць інфарматызацыю, каардынаваць пераход дзяржаўных органаў да электроннага ўрада з распрацоўкай адпаведнага праекта нарматыўнага прававога акта.

Дадаткова даручана ўкараняць у Беларусі новыя напрамкі, у тым ліку тэхналогіі "разумны дом" і Big Data ("вялікія даныя"). -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі