Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2018, 10:20

Калінін даручыў МНС правесці трэніроўку ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін даручыў МНС правесці трэніроўку ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку. Адпаведнае даручэнне ён даў на пасяджэнні калегіі МНС, дзе разглядаліся вынікі работы міністэрства за 2017 год і перспектывы на 2018-ы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Анатоль Калінін акцэнтаваў увагу на забеспячэнні бяспекі ў жылым фондзе. Дадзены даручэнні падрыхтаваць для разгляду на чарговым пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Саўміне пытанне адносна бяспекі эксплуатацыі газавыкарыстальнага абсталявання ў жыллі, прадоўжыць актыўную прафілактычную работу з насельніцтвам, у тым ліку і ва ўстановах адукацыі, накіраваную на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. "Ва ўмовах абмежавання праверак захаванне станоўчых тэндэнцый магчыма толькі пры ўмове ўзмацнення інфармацыйна-растлумачальнай і прапагандысцкай работы", - адзначаецца ў паведамленні ўрада.

Віцэ-прэм'ер даручыў правесці на тэрыторыі Палескага радыялагічнага запаведніка трэніроўку адпаведных сіл і сродкаў, выканаць шырокамаштабныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў у летні пажаранебяспечны перыяд.

На заканчэнне Анатоль Калінін даў станоўчую ацэнку рабоце органаў, падраздзяленняў і арганізацый сістэмы МНС і выказаў упэўненасць у здольнасці міністэрства забяспечыць правядзенне эфектыўных прафілактычных мерапрыемстваў па далейшым зніжэнні гібелі людзей ад надзвычайных сітуацый, забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання аб'ектаў эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі