Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2016, 14:44

Калінін даручыў МНС правесці трэніроўкі ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін даручыў МНС правесці трэніроўку аператыўнага рэагавання сіл і сродкаў пры ўзнікненні пажараў у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"У час рабочага візіту ў Брэсцкую і Гомельскую вобласці Анатоль Калінін наведаў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік на тэрыторыі Брагінскага раёна. Па выніках наведвання віцэ-прэм'ер даручыў МНС правесці трэніроўку аператыўнага рэагавання сіл і сродкаў пры ўзнікненні пажараў у запаведніку", - растлумачылі ў прэс-службе.

Намеснік прэм'ер-міністра азнаёміўся з гісторыяй запаведніка, яго падраздзяленнямі, матэрыяльна-тэхнічнай базай, а таксама з работай пастаянна дзеючай навукова-даследчай станцыі "Масаны", на якой ажыццяўляецца аператыўны кантроль радыяцыйнай абстаноўкі ў бліжняй зоне Чарнобыльскай АЭС.

Акрамя таго, Анатоль Калінін пабываў у вёсцы Ніжнія Жары Брагінскага раёна, дзе яму прадэманстравалі магчымасці і перспектывы будаўніцтва порта "рака-мора" для дастаўкі грузаў водным транспартам да партоў Чарнаморскага ўзбярэжжа. "Гэты порт у перспектыве можа стаць буйным транзітным вузлом, які злучае ўсходнюю і заходнюю часткі новага Шаўковага шляху з Кітая ў Еўропу. Дадзены адпаведныя даручэнні Міністэрству транспарту і камунікацый для прапрацоўкі пытання і ўнясенняў адпаведных прапаноў ва ўрад", - адзначылі ў прэс-службе.

У час рабочага візіту намеснік прэм'ер-міністра азнаёміўся таксама з работай РУВП "Граніт" і правёў сустрэчу з калектывам. "На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прадаўжэння будаўніцтва Сітніцкага радовішча і нарошчвання аб'ёмаў пастаўкі прадукцыі на экспарт, у тым ліку з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту. Дадзены даручэнні аб зніжэнні затрат шляхам аптымізацыі лагістыкі. Звернута ўвага кіраўніцтва на ўсё большы інтарэс забудоўшчыкаў да выкарыстання пры ўзвядзенні інфраструктурных аб'ектаў шчэбневых сумесей, дадзены даручэнні распрацаваць адпаведныя цэнавыя прапановы", - адзначылі ў прэс-службе.

У ААТ "Рэчыцкі метызны завод" Анатоль Калінін паразмаўляў са спецыялістамі прадпрыемства, азнаёміўся з выпускам прадукцыі. Кіраўніцтву прадпрыемства даручана больш шырока прымяняць гарачаацынкаванае пакрыццё для аховы металаканструкцый у будаўнічай галіне, папрацаваць над якасцю ацынкавання і павялічыць аб'ёмы імпартазамяшчэння.

У час наведвання ДРБУ-113 КПРБУП "Гомельаблдарбуд" віцэ-прэм'ер азнаёміўся з работай асфальтабетоннага завода, дзе наведаў цэх па рамонце тэхнікі, а таксама вырабе нестандартнага абсталявання і рамонце рухавікоў. На базе ПВГУП "В.П. Буткоўскі" Анатолю Калініну была прадэманстравана прадукцыя, выпушчаная з айчыннага граніту ў кар'еры "Надзея": брусчастка і малыя архітэктурныя формы. Разглядаліся пытанні распрацоўкі Глушкавіцкага радовішча з уключэннем у 2017 годзе ў Дзяржінвестпраграму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі