Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Калінін даручыў дапрацаваць канцэпцыю развіцця веларуху ў Беларусі

Грамадства 11.01.2018 | 17:06
Анатоль Калінін
Анатоль Калінін

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыю развіцця веларуху абмеркавалі сёння ў час пасяджэння пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў, якую ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы павінны абмеркаваць далейшыя меры па развіцці веласіпеднага руху ў Беларусі. Таксама нам неабходна сур'ёзна разгледзець пытанне аб развіцці транспартнай інфраструктуры сталіцы, уключаючы рэалізацыю праекта па стварэнні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінска", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Як растлумачыў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, тэма развіцця веларуху ў краіне была ўзнята ў час папярэдняга пасяджэння камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. "Тады было вырашана распрацаваць праект канцэпцыі развіцця веласіпеднага руху ў Беларусі. Была створана рабочая група, у яе ўвайшлі прадстаўнікі органаў улады і грамадскіх арганізацый, якія і падрыхтавалі праект канцэпцыі. У ім прапісаны мэты і асноўныя напрамкі развіцця веларуху", - адзначыў ён.

Аляксей Аўраменка падкрэсліў, што асноўная мэта канцэпцыі - стварыць максімальна бяспечныя ўмовы для веларуху, папулярызаваць яго і ў цэлым здаровы лад жыцця ў Беларусі, развіваць турыстычны складнік гэтай дзейнасці. "Канцэпцыя прадугледжвае агульныя падыходы па развіцці веларуху, на аснове якіх потым будуць распрацаваны рэгіянальныя праграмы, якія будуць уключаць канкрэтныя мерапрыемствы па будаўніцтве і аддзяленні веладарожак, парковак. Дзе менавіта будуць праходзіць веладарожкі, іх колькасць, будуць гэта выдзеленыя палосы на дарогах або асобныя дарожкі - усё гэта кожны рэгіён вызначыць самастойна", - расказаў ён.

Па выніках пасяджэння Анатоль Калінін даручыў дапрацаваць праект канцэпцыі развіцця веларуху.

Таксама абмяркоўвалася пытанне развіцця транспартнай інфраструктуры Мінска, у прыватнасці, рэалізацыя праекта па стварэнні інтэлектуальнай транспартнай сістэмы сталіцы.

Паводле слоў дырэктара КУП "Спецыялізаванае мантажна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Мінгарвыканкама" Анатоля Жамоздзіка, адным са складнікаў праекта стане стварэнне ў Мінску сістэмы кантролю інцыдэнтаў. "На Мінскай кальцавой аўтадарозе плануецца ўкараненне сістэмы кантролю інцыдэнтаў, з дапамогай якой пры пробках або аварыях вадзіцелі будуць загадзя апавяшчацца аб гэтым з дапамогай электронных табло", - паведаміў ён. Плануецца, што на такім табло будзе пазначаны маршрут аб'езду і прычына затору. Акрамя таго, у далейшых планах запусціць мабільны дадатак, праз які вадзіцелі будуць інфармавацца аб нейкіх інцыдэнтах на МКАД.

Анатоль Жамоздзік удакладніў, што ўжо распрацавана канцэпцыя гэтага праекта, тэхнічнае заданне і бізнес-план, гэтыя дакументы праходзяць усе неабходныя навукова-тэхнічныя экспертызы. Кошт праекта - каля $35 млн, пры рэалізацыі плануецца прыцягненне кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

Акрамя таго, на пасяджэнні камісіі былі разгледжаны пытанні медыцынскага забеспячэння бяспекі дарожнага руху і рэалізацыя плана мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму ў Беларусі на 2014-2018 гады ў частцы, што датычыцца дарожна-транспартнага траўматызму.

Як падкрэсліў Анатоль Калінін, на ўзроўні ўрада ўдзяляецца значная ўвага вырашэнню пытанняў забеспячэння бяспекі дарожнага руху. "У краіне налічваецца 4,2 млн транспартных сродкаў (за 10 гадоў іх колькасць вырасла больш як на 33 працэнты), растуць транзітныя аўтаперавозкі - рост аўтамабілізацыі прад'яўляе сур'ёзныя патрабаванні да пытанняў арганізацыі бяспечнага дарожнага і пешаходнага руху ў населеных пунктах Беларусі. Нягледзячы на ўзрастанне інтэнсіўнасці дарожнага руху, у 2017 годзе (у параўнанні з 2016-м) у Беларусі не дапушчаны рост смяротнасці ў выніку ДТЗ, а зніжэнне траўматызму склала больш за 9 працэнтаў", - адзначыў ён.

Анатоль Калінін закрануў і такую тэму, як праходжанне вадзіцелямі медагляду. "Многія ўдзельнікі дарожнага руху не праходзяць медагляд. Адсутнасць адказнасці за нясвоечасовае праходжанне абавязковага медыцынскага паўторнага агляду дае магчымасць ігнараваць перыядычнасць праходжання такога абследавання. У сваю чаргу недастатковы медыцынскі кантроль за станам вадзіцеляў стварае перадумовы для ўдзелу ў руху людзей, маючых захворванні і проціпаказанні", - заявіў ён. У 2016-2017 гадах 12 вадзіцеляў з-за існуючых захворванняў памерлі ў час руху, прывёў лічбы віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб рэалізацыі плана мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, Анатоль Калінін падкрэсліў, што скарачэнне траўматызму сярод дзяцей - першарадная задача ўсіх органаў дзяржаўнай улады. "Апошнія гады была дасягнута дадатная дынаміка па зніжэнні дзіцячага траўматызму ў час дарожнага руху. Разам з тым па выніках 2017 года пры змяншэнні колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей на 10 працэнтаў узрасла колькасць загінулых у іх дзяцей - з 18 да 21. Сёння на аснове напрацаванага вопыту неабходна вызначыць далейшыя шляхі прафілактычнай работы", - канстатаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Чаму загараюцца смартфоны Самазагаранне можа адбыцца з любым мабільным тэлефонам, незалежна ад вытворцы і мадэлі. Часцей за ўсё прычынай з'яўляецца кароткае замыканне ўнутры акумулятара.