Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2019, 21:26

Качыянчыч зачараваны атмасферай Мінска і любоўю Беларусі да спорту

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя II Еўрапейскіх гульняў была на вышэйшым узроўні, Беларусь пакінула ўражанне як краіна, дзе вельмі добра ставяцца да спорту. Такую ацэнку агучыў прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ЕАК адзначыў, што арганізацыя мультыспартыўнага форуму перасягнула ўсе яго чаканні і заслугоўвае ўсялякіх пахвал. "Людзі тут адкрытыя і дружалюбныя, найлепшым чынам прымаюць замежных гасцей, - сказаў ён. - Я зачараваны атмасферай у горадзе, Спартыўнай вёсцы, тым, як добра працуе інфраструктура, фан-зоны. Гэта цалкам новае, незвычайнае ўражанне ад Беларусі як ад дружнай краіны, дзе цудоўна адносяцца да спорту".

Янез Качыянчыч падкрэсліў важную місію спорту, які дапамагае з'яднаць людзей, наладзіць дружбу і ўзаемаразуменне паміж народамі. "Магу з упэўненасцю гаварыць, што Беларусь цудоўна выкарыстоўвае гэту магчымасць", - адзначыў ён.

Таксама прэзідэнт ЕАК акцэнтаваў увагу на неабходнасці раздзяляць палітыку і спорт. "Вядома, абмяркоўваецца праблема выкарыстання допінгу на спартыўных спаборніцтвах, і неабходна імкнуцца да яго поўнай забароны. Тыя, хто ўжывае допінг, павінны раз і назаўсёды быць адхілены ад спартыўных спаборніцтваў. Але нельга ж караць цэлыя краіны шляхам калектыўных штрафаў", - выказаў ён сваю пазіцыю.

У цэлым ён лічыць, што Еўрапейскія гульні, якія задумваліся як другое па паспяховасці сусветнае спартыўнае мерапрыемства пасля Алімпійскіх гульняў, апраўдалі сябе. "Тут удзельнічае вялікая колькасць маладых спартсменаў, якія праяўляюць свой талент, энергію і энтузіязм. Яны могуць паказаць выдатны рэзультат на Алімпіядзе ў Токіа ў наступным годзе. Еўрапейскія гульні сталі цудоўным спартыўным мерапрыемствам, якое карэнным чынам адрозніваецца ад астатніх існуючых спаборніцтваў", - сказаў на заканчэнне Янез Качыянчыч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі