Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Качанава ўручыла пашпарты юным грамадзянам Беларусі

Грамадства 12.03.2018 | 14:31

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ўручыла сёння пашпарты юным грамадзянам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія прайшла ў музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Галоўнымі героямі сталі 27 падлеткаў з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска. Усе яны выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.

Краіна можа ганарыцца такім падрастаючым пакаленнем, падкрэсліла Наталля Качанава і выказала ўпэўненасць, што дзень, калі маладым людзям уручылі пашпарты, запомніцца ім на ўсё жыццё. Свой галоўны дакумент яны атрымліваюць у Год малой радзімы. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пажадала юным грамадзянам стаць сапраўднымі патрыётамі, якія любяць сваю краіну, народ і сям'ю. Яна заклікала юнакоў і дзяўчат не забываць, што яны нарадзіліся і жывуць у свабоднай, незалежнай Беларусі, якую стваралі многія пакаленні. А таксама нагадала, што адзін з галоўных абавязкаў грамадзяніна любой краіны - з павагай ставіцца да сваёй гісторыі.

"Толькі тут, на роднай зямлі, у роднай Беларусі, вы патрэбны ўсім нам. Таму што вы - гэта будучыня нашай краіны", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, звяртаючыся да юных удзельнікаў свята.

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў адзначыў, што юнакі і дзяўчаты, якія атрымалі сёння пашпарты з рук Наталлі Качанавай, ужо дасягнулі пэўных вышынь. "Наперадзе ў іх добрая будучыня, - упэўнены ён. - Дзяржава прадастаўляе каласальныя магчымасці для самарэалізацыі. Разам адной вялікай сям'ёй мы будзем далей будаваць Беларусь".

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, стартавала сёння ва ўсіх рэгіёнах. Яна прадоўжыцца па 15 сакавіка. Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё маладыя людзі атрымаюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і паважаных людзей краіны.

Ідэйным натхняльнікам акцыі з 2004 года выступае БРСМ. Яна заняла дастойнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады, падкрэслілі ў прэс-службе. Праект паспеў аб'яднаць тысячы юнакоў і дзяўчат.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь і Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.