Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2016, 17:17

Качанава: у сацыяльнай сферы эфектыўнай павінна стаць работа кожнай асобнай арганізацыі

29 верасня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У сацыяльнай сферы неабходна дабіцца эфектыўнай работы кожнай асобнай арганізацыі. Аб гэтым сёння заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на семінары-нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльнай сферы ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сацыяльная сфера ў рэспубліцы працуе даволі зладжана: няма праблем з выплатай пенсій, стыпендый, дапамог, рэалізуюцца намечаныя праграмы. Гаварыць аб тым, што ёсць сур'ёзныя правалы, не даводзіцца. Сёння галоўная задача - удасканаленне выбудаванай структуры", - сказала віцэ-прэм'ер. Пры гэтым яна адзначыла два канцэптуальна важныя напрамкі. Па-першае, дабіцца эфектыўнай работы арганізацыі ў сацыяльнай сферы. Ці гэта дашкольная ўстанова, бібліятэка, спартыўны аб'ект - кожная з іх павінна працаваць эфектыўна сама па сабе, падкрэсліла яна. Другім напрамкам з'яўляецца пазабюджэтная дзейнасць - важнейшы ў сучасных умовах складнік работы сацыяльнай сферы. Гэта крыніца для паляпшэння як матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, так і павышэння зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы - настаўнікаў, работнікаў культуры, урачоў, дадала віцэ-прэм'ер. Яна адзначыла, што ўстановы па-рознаму будуюць работу і выконваюць гэтыя задачы, ёсць удалыя прыклады, калі ў адной школе знаходзяць спосабы даць магчымасць настаўніку зарабляць больш, у той жа час ёсць і тыя, хто ідзе па шляху найменшага супраціўлення. Гэтыя два тэзісы павінны быць у аснове работы і мясцовай улады, кіраўніцтва кожнага горада і рэгіёна, якія павінны накіроўваць арганізацыі, дапамагаць ім і кантраляваць, падкрэслівалася на нарадзе.

У нарадзе ў Гродне прымаюць удзел міністры і намеснікі міністраў інфармацыі, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, начальнікі ўпраўленняў аблвыканкама. "Мэтай мерапрыемства з'яўляецца не крытыка работы на месцах, а сумесная, больш цесная работа з рэгіёнамі па выяўленні і вырашэнні найбольш актуальных праблем па развіцці сацыяльнай сферы", - адзначыла Наталля Качанава. Такія нарады адбыліся ў Магілёве і Мінску, а да канца года будуць праведзены ва ўсіх астатніх абласных цэнтрах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі