Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 лютага 2018, 15:39

Качанава пры выбары дэпутата ў Мінгарсавет ацэньвала дзелавыя якасці кандыдатаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзелавыя якасці кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета 28-га склікання сталі вызначальнымі пры выбары, які зрабіла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Аб гэтым яна заявіла журналістам адразу пасля галасавання на сваім выбарчым участку нумар 52, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інфармацыі аб кандыдатах хапала: падрыхтоўка да выбараў і агітацыйная кампанія былі разгорнуты ў поўнай меры, - адзначыла Наталля Качанава. - Хоць у Мінску вызначыцца з выбарам няпроста. На маім участку, напрыклад, чатыры кандыдаты на адно месца. Гэта вялікая канкурэнцыя. Трэба было не проста запрасіць людзей на ўчасткі, але і папрацаваць кандыдатам. Я глядзела перш за ўсё на дзелавыя якасці. Што канкрэтна гэты чалавек можа зрабіць для горада, для сваіх выбаршчыкаў".

На выбары Наталля Качанава прыйшла з адным са сваіх унукаў - Дзмітрыем. "Ён сам вызваўся. Сказаў, што пойдзе са мной, хоць яго бацькі прагаласавалі раней", - растлумачыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Яна прызналася, для яе выбары заўсёды былі святам. "Думаю, што дзеці павінны ведаць, як можна ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. Яны цяпер вельмі развітыя, ім цікава нават такое сур'ёзнае палітычнае мерапрыемства", - сказала на заканчэнне Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі