Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2017, 19:13

Качанава мясцовым органам улады: нельга павярхоўна адносіцца да праблем людзей

22 чэрвеня, Мінская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады павінны больш эфектыўна выбудоўваць работу са зваротамі грамадзян і комплексна падыходзіць да вырашэння праблем людзей. Аб гэтым заявіла сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніцтва райвыканкамаў і гарвыканкамаў павінна ўсебакова падыходзіць да вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў. "Нягледзячы ні на асабісты час, ні на свой настрой, кіраўнікі мясцовых органаў улады павінны выслухаць чалавека і дапамагчы яму, - сказала Наталля Качанава. - Чалавек павінен разумець, што ўлада пачула яго". Пры гэтым неабходна дакладна тлумачыць людзям алгарытм дзеянняў для вырашэння праблемных пытанняў. "Павярхоўна адносіцца да праблем людзей нельга", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яе слоў, нямала паўторных зваротаў грамадзян. У такім выпадку чыноўнік павінен задацца пытаннем, чаму так адбываецца. "Прыходзяць людзі рознага ўзросту, рознага сацыяльнага становішча, і гэта таксама трэба ўлічваць. Тут павінна быць вытрымка, цярпенне, мудрасць, таму што ты - кіраўнік, інакш рабіць нельга", - сказала Наталля Качанава.

Выязныя прыёмы кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта даюць добрую магчымасць ацаніць работу мясцовых орнанаў улады. "Там, дзе яны кампетэнтна працуюць па ўсіх напрамках, у тым ліку па зваротах грамадзян, вядома, менш нараканняў на іх работу", - заўважыла Наталля Качанава. Паводле яе слоў, Адміністрацыя Прэзідэнта трымае на кантролі ўсе звароты, у тым ліку калектыўныя і паўторныя, з якімі грамадзяне прыходзяць на прыёмы.

Сёння Наталля Качанава правяла прыём грамадзян у Старадарожскім райвыканкаме. Усяго на прыём да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта запісаліся некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторыя прыехалі з Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей, а таксама з Мінска.

Многія пытанні, з якімі звярталіся людзі, датычыліся ўрэгулявання зямельных спрэчак. "Гэтыя пытанні заўсёды складаныя, асабліва калі размова ідзе пра суседзяў або блізкіх сваякоў", - адзначыла яна. Аднак у любой сітуацыі павінна быць спагадлівае і цярпімае стаўленне да людзей, а да разгляду спраў трэба падыходзіць прынцыпова, падкрэсліла Наталля Качанава.

Звароты таксама датычыліся работы сістэмы ЖКГ, невыканання рашэнняў суда, вядзення гандлю, развіцця бізнесу і іншых тэм.

Адным з першых да Наталлі Качанавай звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік з Любанскага раёна, які прапанаваў больш актыўна рэалізоўваць прадукцыю дачнікаў і ўладальнікаў зямельных участкаў на ўнутраным рынку, што дасць магчымасць у тым ліку вырашаць праблему імпартазамяшчэння. Таксама было прапанавана перафармаціраваць работу Белкаапсаюза, арыентаваць яго на куплю новых відаў сыравіны. З гэтай ініцыятывай прадпрымальнік ужо звяртаўся непасрэдна да кіраўніцтва аб'яднання. Наталля Качанава падтрымала гэту ідэю. Дзяржава зацікаўлена ў развіцці фермерскай гаспадаркі, самазанятасці і гатова ствараць для гэтага неабходныя ўмовы.

Да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуўся яшчэ адзін жыхар Любанскага раёна з сынам з просьбай дапамагчы атрымаць ад мясцовых улад трактар у часовае карыстанне для апрацоўкі свайго ўчастка. З такой просьбай яны ўжо звярталіся ў райвыканкам, аднак атрымалі адмову. Мясцовыя чыноўнікі матывавалі сваё рашэнне тым, што зямлёй ужо даўно ніхто не займаецца і па-добраму яе трэба перадаць раёну. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта даручыла дэталёва разабрацца ў гэтай сітуацыі. Пры гэтым яна падкрэсліла, што зямля, калі яна знаходзіцца ў валоданні, не павінна прастойваць.

У час прыёму грамадзян да Наталлі Качанавай таксама звярнуўся інвалід з Вілейскага раёна, які апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з просьбай пасадзейнічаць яму ў пастаноўцы на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Наталля Качанава паабяцала яму дапамагчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі