Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2017, 19:53

Качанава даручыла навесці парадак у разліках за ЖКП

19 студзеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава даручыла Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі навесці парадак у разліках за жыллёва-камунальныя паслугі. Аб гэтым яна заявіла ў час прыёму грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, у Адміністрацыю Прэзідэнта паступаюць звароты грамадзян з просьбамі разабрацца ў правільнасці налічэння аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. "Уважліва паглядзіце і дайце ўказанне службам, каб звярнулі ўвагу на тое, якія паведамленні накіроўваюць людзям. Гэта неабходна ўзяць пад строгі кантроль, пад персанальную адказнасць кіраўнікоў", - даручыла яна.

Як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Рыгор Шлык, сярод зваротаў грамадзян, што паступілі ў 2016 годзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі, пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі аднымі з самых актуальных. На дзейнасць арганізацый ЖКГ прыпадала 21,2 працэнта ад агульнай колькасці выказаных нараканняў.

Усяго ў мінулым годзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі паступіла 24291 пісьменны, электронны і вусны зварот, што на 3504 (12,5 працэнта) менш, чым у 2015-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі