Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2018, 10:50

Качанава: Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце плануюць прадаставіць асаблівы статус

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі плануюць прадаставіць асаблівы статус. Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, прадстаўляючы калектыву ВНУ новага рэктара Генадзя Пальчыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнт паставіў задачу: гэта павінна быць самая галоўная ВНУ. Мы ўжо думаем аб тым, што ў гэтай навучальнай установы павінен быць асаблівы статус. Мы дакладвалі кіраўніку дзяржавы, і ён згадзіўся з намі", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка хоча раз у паўгода бываць у акадэміі, каб сустракацца з прафесарска-выкладчыцкім складам, слухачамі і студэнтамі. "Мы гэта ўсё плануем, і гэта сапраўды павінна быць на пастаяннай аснове", - дадала кіраўнік Адміністрацыі.

Яна звярнула ўвагу, што работа ВНУ заўсёды знаходзіцца пад пільным кантролем усіх кіраўнікоў органаў улады і перш за ўсё кіраўніка дзяржавы. Асноўная задача акадэміі - рыхтаваць высокапрафесійныя, адказныя і ініцыятыўныя кіраўніцкія кадры.

"Вельмі важна ўбачыць перспектыўных людзей, якія могуць па сваіх асобасных і прафесійных якасцях займаць высокія пасады ў нашай краіне. Гэта ваша асноўная функцыя, - канстатавала Наталля Качанава. - Трэба перагледзець праграмы, паглядзець, хто працуе тут. Павінны быць і стажыроўкі, і абмен думкамі, вопытам з іншымі краінамі, каб людзі, якія выкладаюць тут, былі лепшымі педагогамі ў краіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі