Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2017, 16:51

Качанава аб рабоце са зваротамі грамадзян: калі шмат пытанняў даходзіць да вышэйшых інстанцый - гэта няправільна

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калегія па маніторынгу зваротаў грамадзян адбудзецца ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, якая праводзіць у Жодзіне выязны прыём па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час (мы запланавалі яшчэ ў канцы мінулага года) у Адміністрацыі Прэзідэнта адбудзецца калегія, дзе будзе разглядацца пытанне аб зваротах грамадзян", - расказала Наталля Качанава. Паводле яе слоў, праводзіцца маніторынг, будзе дадзена аб'ектыўная ацэнка рабоце па рэалізацыі дэкрэта нумар 3. "Гэта ніякая не піяр-акцыя, што Аміністрацыя выязджае на месцы. Мы і раней выязджалі, і прадоўжым гэта рабіць, калі будзем бачыць, што ў тым ці іншым рэгіёне ўзнікаюць нейкія вострыя сітуацыі", - падкрэсліла яна.

Наталля Качанава адзначыла неабходнасць больш сур'ёзнай работы са зваротамі грамадзян на ўсіх узроўнях. "Мы павінны разглядаць аператыўна, аб'ектыўна тыя звароты, якія паступаюць", - сказала яна. Пры гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ўпэўнена: калі шмат пытанняў даходзіць да вышэйшых інстанцый - гэта няправільна. Кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый павінны максімальна вырашаць узнікаючыя праблемы. "Вядома, ёсць пытанні, якія трэба вырашаць на рэспубліканскім узроўні. Але разам з тым гэта паказчык у рабоце мясцовых органаў улады. Калі павялічваецца колькасць паўторных зваротаў, расце колькасць зваротаў у вышэйшыя інстанцыі або калектыўных зваротаў - гэта ўжо сігнал аб тым, што мясцовыя органы ўлады ў нейкіх пытаннях недапрацоўваюць", - лічыць яна.

З улікам узросшай колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прынята рашэнне аб правядзенні выязных прыёмаў кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, памочнікамі Прэзідэнта - галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах і начальнікамі асноўных структурных падраздзяленняў Адміністрацыі ў рай- і гарвыканкамах, адміністрацыях раёнаў у гарадах.-0-

Качанава аб дэкрэце нумар 3: людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрачКачанава аб дэкрэце нумар 3: людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрач
Калі чалавек знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ён мае права звярнуцца з заявай у мясцовыя органы ўлады, якія надзелены паўнамоцтвамі вызваляць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў.
"Хачу бачыць рэальную сітуацыю на месцах". Качанава правяла прыём грамадзян у Жодзіне"Хачу бачыць рэальную сітуацыю на месцах". Качанава правяла прыём грамадзян у Жодзіне
Размаўляючы з грамадзянамі, Наталля Качанава прызналася, што ў рабоце са зваротамі бачыць магчымасць ацаніць рэальную сітуацыю на месцах. "Першае пытанне, якое мы будзем разглядаць на калегіі ў Адміністрацыі Прэзідэнта, - гэта пытанне па зваротах грамадзян", - сказала яна.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі