Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2018, 09:39

Кабякоў зробіць рабочую паездку ў Віцебскую вобласць

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зробіць сёння рабочую паездку ў Віцебскую вобласць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Андрэй Кабякоў наведае ААТ "Аршанскі станкабудаўнічы завод "Чырвоны барацьбіт", дзе яму даложаць аб распрацоўцы і вытворчасці высокатэхналагічнай навукаёмістай станкабудаўнічай прадукцыі, нарошчванні аб'ёмаў яе паставак на знешнія рынкі.

У ААТ "Аршанскі інструментальны завод" будзе абмяркоўвацца ход падрыхтоўкі інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя вытворчасці сучаснага металарэзнага і дапаможнага інструмента з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў", а таксама эфектыўнасць прымаемых мер па нармалізацыі работы прадпрыемства і вывядзенні яго на бясстратную работу.

Размова пойдзе аб павышэнні эфектыўнасці работы адкрытых акцыянерных таварыстваў "Оршааграпраммаш", "Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю", "Завод "Легмаш", "Тэхніка сувязі", "Аршанскі авіярамонтны завод" і "Аршанскі будтрэст нумар 18".

Андрэй Кабякоў пабывае на вытворчым унітарным прадпрыемстве "Аршанскі мясакансервавы камбінат". Яму даложаць аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства, аб вытворчасці дзіцячага харчавання і мерах па нарошчванні яго экспарту.

Работу інтэграцыйнай структуры, створанай на базе ААТ "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў", плануецца абмеркаваць у час наведвання прэм'ер-міністрам гэтага прадпрыемства.

Будуць таксама разгледжаны прапановы рабочай групы, створанай распараджэннем прэм'ер-міністра ад 11 красавiка 2018 года нумар 97р, па стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану і эфектыўным развіцці кааперацыйна-інтэграцыйных структур у аграпрамысловым комплексе Віцебскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі