Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў наведаў выстаўку "ТІБО-2018"

Грамадства 16.05.2018 | 18:29

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў выстаўку "ТІБО-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў азнаёміўся з цэнтральнай экспазіцыяй на выстаўцы "ТІБО-2018" - стэндам "IT-краіна Беларусь". Кіраўніку ўрада прадэманстравалі інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржорганаў і беларускіх IT-кампаній, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, а таксама магчымасці прымянення гэтых распрацовак у ахове здароўя, адукацыі, сферы грамадскай бяспекі, транспартнай сферы, сельскай гаспадарцы.

Асаблівую цікавасць выклікалі стэнды Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі. Міністэрства аховы здароўя прадставіла рабочае месца ўрача агульнай практыкі з магчымасцю выпіскі электронных рэцэптаў. Цікавы праект прэзентавалі на "ТІБО" і ў Мінадукацыі - мадэль сучаснага класа, аснашчанага інтэрактыўнай вучэбнай панэллю і індывідуальнымі планшэтамі для вучняў і педагога, што дазволіць дабіцца максімальнай візуалізацыі і індывідуалізацыі працэсу навучання на прыкладзе рэальных міні-ўрокаў.

На цэнтральнай экспазіцыі выстаўкі былі прадстаўлены і іншыя цікавыя праекты - экалагічныя карты горада, сістэма кантролю легальнасці тавараў на базе Rfid-тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне для дакладнага земляробства, электронная гандлёвая пляцоўка, праграмнае забеспячэнне для дакладнага земляробства.

У гэтым годзе ў "ТІБО" прымае ўдзел Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі, свае распрацоўкі тут прадстаўляюць НЦЭП і НЦАТ. На агульным стэндзе з ААЦ інфраструктурны аператар beCloud арганізаваў тэставую зону сувязі 5G з базавай станцыяй.

Прэм'ер-міністр таксама наведаў нацыянальныя экспазіцыі Казахстана (краіны-партнёра форуму ў гэтым годзе) і Азербайджана.

Выстаўка "ТІБО" пачала работу 15 мая. У ёй прымаюць удзел больш за 100 кампаній, якія прадстаўляюць прадукцыю з 15 краін (Беларусь, Азербайджан, Арменія, Вялікабрытанія, Егіпет, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Літва, Польшча, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Японія).

У гэтым годзе на "ТІБО" дэманструюць дасягненні ў робататэхніцы, новыя мабільныя сэрвісы і дадаткі, інфармацыйныя тэхналогіі для гарадскога сектара і ЖКГ, геаінфармацыйныя і навігацыйныя тэхналогіі. Арганізатары робяць акцэнт на падтрымцы стартапаў і папулярызацыі IT сярод моладзі.

Выстаўка з'яўляецца часткай XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018". Работа форуму прадоўжыцца па 18 мая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.