Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2017, 16:31

Кабякоў адзначае недастатковую работу мясцовай вертыкалі па стварэнні рабочых месц

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовая вертыкаль праводзіць недастатковую работу па стварэнні новых рабочых месц. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі дзве вобласці выканалі тыя абавязацельствы, прагнозныя параметры, якія былі вызначаны на паўгоддзе. З 33 тыс. новых рабочых месц створана каля 31 тыс. Гэта вельмі сур'ёзны званок, таму што ў 2016 годзе, калі быў уведзены гэты паказчык, у пачатку 2017-га мясцовыя органы ўлады, аблвыканкамы вельмі лёгка рабілі справаздачу аб тым, што ўсё добра, вельмі ўсё лёгка і проста атрымліваецца", - расказаў Андрэй Кабякоў.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі за 2017 год плануецца стварыць 70 тыс. рабочых месц. "Гэта званок для кожнага кіраўніка мясцовага органа ўлады. Вядома, гэта задача і для адпаведных кіраўнікоў галіновых органаў кіравання", - адзначыў кіраўнік урада.

Разам з тым прэм'ер-міністр канстатаваў, што сітуацыя ў сферы занятасці ў краіне прыкметна палепшылася: вакансій больш, чым кандыдатаў, якія афіцыйна зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных. Яшчэ год таму сітуацыя была процілеглай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі