Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2018, 10:30

Яшчэ некалькі ВНУ ў Беларусі павысілі кошт навучання

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яшчэ некалькі ВНУ ў Беларусі павысілі кошт платнага навучання, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, кошт навучання павышаны ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Расцэнкі зацверджаны загадам рэктара і пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка. Напрыклад, студэнты вочнай (дзённай) формы атрымання адукацыі за навучальны год павінны заплаціць Br2550, студэнты завочнай формы (на базе сярэдняй) - Br1100, студэнты завочнай формы (на базе вышэйшай) - Br1080.

Кошт дзённай формы навучання на першым-трэцім курсах спецыяльнасцей "правазнаўства" і "эканамічнае права" на юрыдычным факультэце БДУ, "міжнароднае права" на факультэце міжнародных адносін з 1 сакавіка складае Br3136 (раней - Br2851). Для студэнтаў філалагічнага факультэта па спецыяльнасцях "беларуская філалогія" і "руская філалогія", а таксама факультэта сацыякультурных камунікацый па спецыяльнасці "сацыяльная работа" навучанне каштуе Br2242 (раней - Br2039).

Выраслі цэны на навучанне і ў БДПУ імя Максіма Танка, БДУІР.

Павышэнне кошту звязана з павелічэннем памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, змяненнем умоў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу, павелічэннем тарыфаў на камунальныя паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі