Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 кастрычніка 2016, 18:15

Яшчэ два ўчасткі рэспубліканскіх аўтадарог стануць платнымі з 1 лістапада

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лістапада 2016 года ўводзіцца плата за праезд яшчэ на двух участках рэспубліканскіх аўтадарог, адпаведная інфармацыя змешчана ў пастанове Саўміна нумар 875 ад 26 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам, пералік платных дарог, на якіх спаганяецца плата за праезд транспартных сродкаў праз сістэмы электроннага збору платы, дапоўнены двума новымі ўчасткамі. Плата за праезд цяпер будзе спаганяцца на аўтадарозе Р23 Мінск - Мікашэвічы з 80 км па 99 км і аўтадарозе М5/Е 271 Мінск - Гомель са 130 км па 212 км.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лістапада 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі